НЕ - ВАЙНЕ!
337

Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж не выйшлі на волю

14.11.2021 Крыніца: Новы Час

Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка не выйшлі на волю пасля 15 сутак арышту.

Нагадаем, Ірыну і Аляксандра затрымалі 30 кастрычніка ў мінскім аэрапорце, калі яны вярталіся з адпачынку. Іх абодвух 1 лістапада суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч асудзіў да 15 сутак арышту нібыта за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Падчас працэсу Аляксандр распавёў, што іх з Ірынай затрымалі на пашпартным кантролі, закавалі ў кайданкі і нават не далі забраць багаж. Ён адзначыў, што Ірыну затрымлівалі больш жорстка, чым яго. 

Да суда ён быў на Акрэсціна ў двухмеснай камеры, дзе агулам знаходзіцца 10 чалавек.

Таксама 4 лістапада стала вядома, што жаночая камера, у якой утрымлівалася Ірына Слаўнікава, абвясціла групавую галадоўку праз нечалавечыя ўмовы ўтрымання зняволеных. 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!