737

Журналістка Алена Доўнар атрымала другі запар арышт на 15 сутак

12.10.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

23-гадовай журналістцы Алене Доўнар, якая адсядзела 15 сутак і ўчора мусіла выйсці на свабоду, далі яшчэ 15 сутак арышту.

Алена Доўнар

Такую інфармацыю паведамілі ў міліцыі родным. Дзе і калі быў суд — невядома. Учора Алену Доўнар прывезлі з СІЗА ў Баранавічах на Акрэсціна, каб правесці новы суд.

Алена Доўнар была затрыманая ў Мінску 26 верасня падчас "жаночага маршу".  Тады на яе склалі два пратаколы: паводле арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі) і 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Алена была пакараная арыштам на 15 сутак і штрафам у 50 базавых велічынь.

Атрымліваецца агулам журналістка за кратамі правядзе 30 сутак.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!