646

Журналістцы «Белсату» далі 945 BYN штрафу за стрым з пікету Святланы Ціханоўскай

16.06.2020 Крыніца: belsat.eu Сюжэт: 22.9 КаАП

Галіну Абакунчык абвінавачвалі ў працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі.

Cуд Жодзіна прыняў рашэнне пакараць штрафам у памеры 35 базавых велічынь Галіну Абакунчык. Штраф яна атрымала па артыкуле 22.9 адміністрацыйнага кодэксу – за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ.

Нагадаем, што журналістку затрымалі разам з аператарам пасля стрыму з пікету па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую, які адбываўся ў Жодзіне і трансляваўся ў сацыяльных сетках Белсат 5 чэрвеня.

Гэта не адзіны выпадак затрымання журналістаў «Белсату» за стрымы. Апошнім часам ледзь не кожны стрым для нашых калегаў сканчваўся гадзінамі ў пастарунках, пратаколамі і штрафамі.

Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (табліца) АБНАЎЛЯЕЦЦА

Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2020 годзе (табліца, абнаўляецца)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!