2298

Журналістаў затрымлівалі ў Рэчыцкім раёне

17.07.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Незалежных журналістаў Кастуся Жукоўскага і Наталлю Крывашэй затрымалі на 2 гадзіны 16 ліпеня.

Яны здымалі відэасюжэт пра ўспышку невядомай хваробы свінняў у Рэчыцкім раёне, - перадае belsat.eu.

Калі пра прысутнасць журналістаў даведаліся ў сельсавеце, то адразу патэлефанавалі ў ДАІ і перадалі нумары машыны.

Міліцыя спыніла аўтамабіль журналістаў на сельскай дарозе і дзве гадзіны складала пратакол апытання, высвятляючы, навошта журналісты вялі здымкі.

Прыкладна праз 2 гадзіны Жукоўскага і Крывашэй адпусцілі.