585 0

Журналістаў запрашаюць на семінар у Берліне (да 29 лютага)

11.02.2016 Крыніца: Даслана арганізатарамі

“Журналістыка падчас канфліктаў. Міжнародны абмен досведам”. Семінар на гэтую тэму пройдзе ў Берліне з 29 мая па 5 чэрвеня.

У многіх краінах-удзельніцах АБСЕ канфліктныя сітуацыі і крызісы нясуць у сабе перашкоды, а часцяком і пагрозу для незалежнай, прафесійнай і аб'ектыўнай журналістыкі. Часам журналісты міжволі спрыяюць абвастрэнню канфліктаў. Бывае няпроста правесці выразныя межы паміж прапагандай, мовай нянавісці і інтарэсамі канфліктуючых бакоў. Пад пагрозай часта аказваецца асабістая і лічбавая бяспека журналістаў.

Гэтыя праблемы будуць у цэнтры ўвагі журналісцкага семінара, арганізаванага фондам taz.Panterstiftung ў супрацоўніцтве з арганізацыяй “Рэпарцёры без межаў” і Міністэрствам замежных спраў Германіі.

14 журналістаў з краін-удзельніц АБСЕ, у прыватнасці, краін Усходняга партнёрства (Украіна, Малдова, Азербайджан, Арменія, Грузія і Беларусь), Сярэдняй Азіі і Расіі, будуць запрошаныя з 29 мая па 5 чэрвеня ў Берлін, дзе ў іх будзе магчымасць абмяняцца досведам і абмеркаваць вышэйназваныя праблемы.

Удзельнікі семінара сустрэнуцца з журналістамі, палітыкамі, прадстаўнікамі грамадзянскіх ініцыятыў і міжнароднымі экспертамі па назіранні за выбарамі. Яны наведаюць нямецкі парламент. У МЗС удзельнікі змогуць пагутарыць з прадстаўнікамі рабочай групы па пытаннях, звязаных са старшынствам Германіі ў АБСЕ ў 2016 г. Акрамя гэтага, удзельнікі пазнаёмяцца з ландшафтам нямецкіх СМІ, з шэрагам навыкаў, неабходных у працы падчас канфліктных сітуацый, даведаюцца, як узмацніць уласную бяспеку.

Плануецца, што кожны з удзельнікаў у межах семінара напіша індывідуальны артыкул па тэме. Ідэі, нарыхтоўкі і патрэбы журналістаў у пэўнай інфармацыі, кантактах і г.д. павінны быць прадстаўлены і абмеркаваны на пачатку семінара.

Фонд taz.Panterstiftung факусуецца на навучанні журналістаў. Ён цесна звязаны з незалежнай штодзённай нямецкай газетай taz.

Дадатковая інфармацыя:

Пакрываюцца ўсе выдаткі, уключаючы выдаткі на транспарт, візу і пражыванне (размяшчэнне ў 2-3-мясцовых нумарах у гатэлі). Кішэнныя выдаткі не ўключаны.

Умовы ўдзелу:

- Досвед журналісцкай працы не менш за два гады ў друкаваных, інтэрнэт-, радыё- або тэлевізійных выданнях, а таксама ў якасці блогера.
- Валоданне рускай мовай на ўзроўні рабочай мовы, валоданне англійскай мовай як мінімум на ўзроўні разумення.
- Адсутнасць вопыту ўдзелу ў семінарах фонду taz.Panterstiftung і Deutsche Welle.
- Наяўнасць дзеючых замежных пашпартоў для атрымання візы.

Падача заявак не пазней за 29 лютага 2016 года.

Ахвотныя ўзяць удзел у семінары павінны падаць дзве заяўкі (на рускай і на англійскай мовах):

- Аўтабіяграфію, якая апісвае досвед працы і валоданне мовамі.

- Матывацыйны ліст, які ўключае ў сябе тэму даследавання будучага артыкула, а таксама электронны адрас двух рэферэнтных персон, якія маюць дачыненне да журналістыкі, з якімі фонд taz.Panterstiftung змог бы звязацца ў выпадку неабходнасці.

Рускую версію неабходна выслаць на электронныя адрасы: oertel@taz.de  і serdyuk@taz.de.

Англійскую версію неабходна выслаць на электронны адрас: petra_bornhoeft@web.de .

Арганізатары семінара – журналісткі Барбара Оертэль (taz) і Пятра Борнхёфт (taz.Panterstiftung)
 

Каментары