478

Журналістаў перавезлі з ізалятара на Акрэсціна ў Баранавічы

22.10.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння стала вядома, што некаторых журналістаў, якіх судзілі на гэтым тыдні і пакаралі вялікімі тэрмінамі арышту, перавялі з ізалятара на Акрэсціна ў Мінску ў Баранавічы.

У Баранавічы перавялі Алеся Любенчука, Усевалада Зарубіна, Вадзіма Заміроўскага, Арцёма Маёрава.

 Журналісткі Алена Доўнар і Дар'я Спевак засталіся на Акрэсціна.

Перадачы для арыштаваных на Акрэсціна і ў ізалятары ў Баранавічах цяпер прымаюць толькі раз на тыдзень — у чацвер.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!