1620

Журналістаў «НН», затрыманых падчас акцыі Маладога фронту, выпусцілі

08.12.2016 Крыніца: Наша Ніва

У 10.40 журналістаў «НН» Мікіту Недаверкава і Ірыну Арахоўскую, якія здымалі акцыю ў цэнтры Мінска і былі затрыманыя, выпусцілі. Яны каля гадзіны правялі ў Цэнтральным РУУСе.

Па словах журналістаў, нейкі чалавек падышоў да патрульнай машыны і ўказаў менавіта на журналістаў «Нашай Нівы».Маўляў, яны развешвалі сцягі ў цэнтры Мінска і трэба паехаць «разабрацца». Аднак журналісты асвятлялі акцыю, у іх у руках была камера.

Таксама супрацоўнікі міліцыі сцвярджалі, што журналісты не маюць права іх здымаць, бо гэта ўмяшанне ў асабістае жыццё, а супрацоўнікі міліцыі такога дазволу не давалі.

Урэшце, журналістаў пасля паўгадзіннага стаяння на праспекце затрымалі. Іх завялі ў будынак КДБ з вуліцы Камсамольскай. Просяць усё дастаць з кішэняў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!