328

Журналістаў “Ганцавіцкага часу” выклікалі ў міліцыю і пратрымалі больш за дзве гадзіны

25.03.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Карэспандэнты рэгіянальнай незалежнай газеты “Ганцавіцкі час” Сяргей Багроў і Аляксандр Пазняк раніцай 25 сакавіка наведаліся ў Ганцавіцкі РАУС, куды іх выклікалі напярэдадні позвамі.  

Фармальнай падставай для выкліку журналістаў былі падзеі летам мінулага года, калі ў Ганцавічах нехта размаляваў фарбай кіёскі гандлёвай сеткі “Табакерка”. Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла, што вядома Сяргею Багрову і Аляксандру Пазняку пра тое здарэнне.

Але фактычна гутарка мела і “прафілактычны” змест: журналістаў папярэдзілі, каб не бралі ўдзел у магчымых несанцыянаваных акцыях. Дарэчы, напярэдадні прадстаўнікоў “Ганцавіцкага часу” выклікалі ў мясцовую пракуратуру, каб афіцыйна папярэдзіць “пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства”.

Як распявёў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Сяргей Багроў, магчыма міліцыю зацікавілі б фотаапараты і мабільныя тэлефоны журналістаў, аднак карэспандэнты вырашылі ісці ў РАУС без лічбавай тэхнікі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!