491

Журналістам незалежных СМІ адмовілі ў акрэдытацыі на працэс над Кацярынай Барысевіч і доктарам Арцёмам Сарокіным

18.02.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Журналістам незалежных СМІ адмовілі ў акрэдытацыі на працэс над Кацярынай Барысевіч і доктарам БХМД Арцёмам Сарокіным, якіх заўтра будуць судзіць за разгалошванне інфармацыі аб стане Рамана Бандарэнкі — што ў яго крыві не было алкаголю на момант, калі ён патрапіў у бальніцу ў цяжкім стане пасля збіцця.

На суд не атрымалі акрэдытацыі журналісты  TUT.ВY, «Комсомольской правды», Onliner і БелаПАН, газеты "Новы Час" и  Office Life.

— Ваша заяўка на акрэдытацыю адхіленая, — паведаміла журналістам памочнік старшыні суда Маскоўскага раёна Марыя Грышанкова.

У якасці прычыны яна назвала «абмежаванасць месцаў у зале судовага пасяджэння і меры па недапушчэнні распаўсюджвання коронавирусной інфекцыі». Паводле яе слоў, акрэдытавана «дастатковую колькасць СМІ, каб забяспечыць галоснасць судовага паседжання». Якія менавіта СМІ змогуць трапіць на працэс, Марыя Гришенкова назваць адмовілася.

Гэта не першы выпадак, калі журналістам незалежных выданняў адмаўляюць у допуску на адкрытыя судовыя пасяджэнні.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!