608

Журналіста "Радыё Рацыя" вызвалілі пасля затрымання АБНОЎЛЕНА

04.01.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Актывістка Ніна Багінская выйшла да скульптуры «Мінскі гарадавы» з плакатам «Свабоду палітвязням». Максім Клімковіч планаваў рыхтаваць матэрыял пра гэты пікет.

 

Максім Клімковіч

Ніну Багінскую і некалькі асобаў, якія былі разам з ёй, затрымалі ў цэнтры Мінска.

Пра гэта паведаміла ў Facebook Ганна Шапуцька.

Разам з Багінскай былі затрыманыя Надзея Батура, Алена Таўстая і журналіст "Радыё Рацыя" Максім Клімковіч.

Затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РАУС Мінска.

Прыкладна праз чатыры гадзіны Максіма Клімковіча адпусцілі без складання пратакола.

Фота "Новы Час"