4742

Журналіста “Новага Часу” выгналі з выбарчага ўчастка ў Мінску

09.10.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

 

Сябры ўчастковай выбарчай камісіі №29 Ленінскага раёна Мінска выдалілі з участка для галасавання журналіста газеты “Новы Час” Арцёма Ляву за фатаграфаванне.

– У адпаведнасці з заканадаўствам я рабіў фотаздымкі на выбарчым участку. Гэта дазволена законам. Але гэта не спадабалася Алене Пазенка, дырэктарцы школы №134, у якой размешчаны ўчастак. Яна заявіла, што я перашкаджаю выбарчаму працэсу. Пасля гэтага сябры выбарчай камісіі склалі на мяне акт і выгналі з выбарчага участка, – распавёў Арцёма Лява прэс-службе ГА “БАЖ”.

Журналіст напісаў скаргу у Цэнтральную выбарчую камісію.

Нагадаем, што пра законнасць вядзення на выбарчых участках здымкаў журналістамі СМІ некалькі дзён таму нагадвала ЦВК у адмысловай метадычцы.

Адзін дзень датэрміновага галасавання ў фотаздымках

У Брэсце журналістам заміналі выконваць свае абавязкі на адным з выбарчых участкаў (ВІДЭА)

Баранавічы: Гарадская выбарчая камісія адмовіла ў інфармацыі журналісту “Intex-press”

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!