454

Журналіста Ігара Карнея пакаралі арыштам на 10 сутак

18.11.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Затрыманага ў нядзелю, 15 лістапада, журналіста Ігара Карнея пакаралі арыштам на 10 сутак. Інфармацыя пра арышт з'явілася насупраць ягонага прозвішча ў спісе зняволеных у Жодзіна

Родныя і калегі гэтыя дні не мелі інфармацыі пра лёс Ігара Карнея.

Ігар Карней у журналістыцы — з 1990 года.Друкаваўся ў газетах «Знамя юности», «Чырвоная змена», «Комсомольская правда». З 1991 года працаваў у газеце «Звязда». У 1994–2000 гадах быў карэспандэнтам штотыднёвіка «Свободные новости». У 2000 годзе прыйшоў на Радыё Свабода. Сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Цяпер за кратамі знаходзяцца 20 журналістаў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!