909

Журналіста і медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага павезлі на допыт у СК

08.08.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Пра ператрус раніцай 8 жніўня паведаміў Паўлюк Быкоўскі на сваёй старонцы ў Facebook.

Журналіст паведаміў Свабодзе, што да яго прыйшлі па «справе БелТА», але ён ужо шмат гадоў не цікавіўся стужкай навінаў БелТА і ня мае ніякага дачыненьня да справы.

Сьледчыя патлумачылі, што прыйшлі рабіць праверку па адрасе, а не да яго асабіста, і маюць ордэр пракурора. Статусу падазраванага Быкоўскі на гэты момант ня мае.

Пасля ператрусу Паўлюка Быкоўскага павезлі ў Следчы камітэт на допыт.

 

Таццяну Каравянкову дапытвалі ў прысутнасці дзяжурнага адваката, яна адмовілася даваць паказанні

Рэдактарак Tut.by затрымалі на трое сутак

Гендырэктарка БелТА: Мы змянялі паролі. Але якая розніца?

Ператрус і затрыманьні ў кампаніях Tut.by і БелаПАН