437

Журналіста Генадзя Верацінскага пакаралі штрафам "за мітынг"

01.04.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Журналіста і сябра БАЖ Генадзя Верацінскага выклікалі ў суд Кастрычніцкага раёна Мінска 2 красавіка а 12:00. Нашага калегу судзілі паводле пратакола, складзенага яшчэ 13 снежня.

13 снежня журналіст выйшаў з дому і накіроўваўся ў бліжэйшую харчовую краму, калі Кастрычніцкі раён Мінска патрулявалі сілавікі пасля адной з нядзельных акцый. Верацінскага схапілі, даставілі ў міліцыю і склалі пратакол за нібыта ўдзел у акцыі (тады арт. 23.34 КаАП).

Але суду ў снежні не адбылося, бо з Акрэсціна Генадзь Верацінскі трапіў у шпіталь з-за сур’ёзных праблем з сэрцам.

Тэрмін прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці (2 месяцы) даўно выйшаў, але справу некалькі разоў прыпынялі (цяпер так могуць), таму Генадзя Верацінскага зноў выклікаюць у суд. Па новым артыкуле 24.23 КаАП нашаму калегу пагражае штраф, грамадскія працы альбо арышт.

UPD. Суддзя Аляксандр Рудэнка прызнаў журналіста Генадзя Верацінскага вінаватым у незаконным мітынгу (хоць ніякага мітынгу побач не было) і пакараў штрафам у 50 базавых (1450 BYN).

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!