745

Журналіста-фрылансера Змітра Лупача забралі ў пастарунак да суда 11 траўня

08.05.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Глыбокім 8 траўня міліцыянты затрымалі журналіста-фрылансера Змітра Лупача, які супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”. Да Змітра ў офіс прыйшоў маёр міліцыі Сяргей Цырбан, які на яго звычайна складае пратаколы па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП.  Разам з ім прыйшлі яшчэ два міліцыянты ў цывільным.

Зміцер Лупач

Як паспеў паведаміць Зміцер Лупач калегам, якія былі ў офісе, яго забіраюць "на суткі". Таксама ён патэлефанаваў жонцы і пацвердзіў гэтую інфармацыю, але не паспеў паведаміць на якой падставе.

Кіраўніца глыбоцкай суполкі ГА “БАЖ” Таццяна Смоткіна датэлефанавалася да маёра міліцыі Сяргея Цырбана, каб даведацца на якой падставе забралі Змітра Лупача. Спачатку міліцыянт адказаў, што яе дрэнна чутна, а калі журналістка паўтарыла пытанне, паклаў слухаўку.

Пазней стала вядома, што Змітра Лупача будуць судзіць 11 траўня (у панядзелак) у Глыбоцкім раённым судзе а 10.00. Да суда журналіст будзе знаходзіцца ў пастарунку.

Калегі змаглі даведацца, што на Змітра складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі — сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

Калегі-журналісты і праваабаронцы цяпер намагаюцца высветліць усе абставіны затрымання Змітра Лупача.

У Магілёве затрымалі і будуць судзіць журналіста Міхаіла Аршынскага

«Старайтесь не терять контроль над ситуацией». Как журналисту обезопасить себя при столкновении с силовиками

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!