357

Журналіста-фрылансера Юрыя Дзешука адпусцілі з ізалятара

23.01.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Але Юрый Дзяшук застаецца падазраваным па крымінальнай справе аб злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса).

Нагадаем, Юрыя Дзешука затрымалі 20 студзеня ў Лідзе разам з іншымі асобамі, якія прысутнічалі  на агалошванні прысуду палітвязню Вітольду Ашурку.

20 студзеня ў Лідзе міліцыя затрымлівала многіх, хто прысутнічаў на агалошванні прысуду Ашурку. Журналістка Вольга Быкоўская на сваёй старонцы ў Facebook размясціла відэа інцыдэнту пасля суда над Ашуркам, які адбыўся 18 студзеня. На ім бачна, як людзі ў залі абураюцца прысудам і крычаць “Ганьба!” і “Верым! Можам! Пераможам!”.

Але на відэа выразна бачна, што Юрый Дзяшук (справа ў белым шаліку) заняты выключана журналісцкай працай — ён увесь час здымае падзеі на тэлефон. Іншых акалічнасцяў справы мы пакуль не ведаем.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!