299

Журналіста Дзяніса Івашына этапавалі ў магілёўскую калонію

18.01.2023 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Пра гэта стала вядома падчас тэлефоннай размовы маці палітвязня з начальнікам гродзенскай турмы, дзе ўтрымлівалі Дзяніса пад вартай. Вядома, што журналіста этапавалі 17 студзеня, нягледзячы на хваробу — некалькі дзён таму ў яго была высокая тэмпература, сухі кашаль, слабасць і праблемы з дыханнем.

Нагадаем, 14 верасня 2022 года суддзя Валерый Раманоўскі прызнаў Дзяніса Івашына вінаватым паводле арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Вярхоўны суд пакінуў вырак без зменаў. Адбываць тэрмін Дзяніс Івашын будзе ў папраўчай калоніі №15 у Магілёве.

Журналіст-расследавальнік Дзяніс Івашын нарадзіўся ў 1979 годзе ў Гродне. Па адукацыі эканаміст і палітолаг, жанаты. Працаваў журналістам у газеце «Новы час» і рэдактарам-валанцёрам беларускай версіі сайта міжнароднай супольнасці ІnformNapalm. Дзяніс вядомы сваімі расследаваннямі пра скандальную забудову ў Курапатах, уплыў «рускага свету» на Беларусь і Сірыю, а таксама пра былых украінскіх сілавікоў, што ўладкаваліся на працу ў беларускую міліцыю.

Дзяніса Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 года.

Журналіст мае ўкраінскія карані і статус замежнага ўкраінца. Пры ператрусе ў яго дома шукалі кнігі і іншыя рэчы, звязаныя з Украінай. Таксама ў той вечар вобшук зрабілі дома ў маці Дзяніса, а 15 сакавіка прыйшлі з вобшукам да яго 95-гадовай бабулі. Журналісту выставілі абвінавачанне паводле арт. 365 КК  («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў»). 

30 кастрычніка 2021 года стала вядома, што Дзянісу Івашыну выставілі яшчэ адно абвінавачванне па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). У сярэдзіне сакавіка 2022 праваабаронцам стала вядома, што КДБ абвінавачвае Івашына ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.

Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА 

Чытайце яшчэ:

«Людзі выходзілі да нас з разбураных дамоў». Беларусы расказалі, як ездзілі ў «калядны тур» па вызваленых украінскіх тэрыторыях

Белтэлерадыёкампанію выключылі са спіса вяшчальнікаў на бліжэйшыя Алімпіяды — ажно да 2032 года

Марыў стаць адвакатам, іграў панк-рок. Сем фактаў пра Анджэя Пачобута, якога пачалі судзіць у «польскай справе»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!