НЕ - ВАЙНЕ!
233

Журналіста Дзмітрыя Семчанку перавялі ў Жодзіна

07.12.2022 Крыніца: Вясна

Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. У жніўні 2020 года ў знак пратэсту супраць жорсткіх разгонаў мірных акцый Семчанка звольніўся. У верасні 2020 года Дзмiтрыя асудзілі за ўдзел у пратэсным маршы і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

15 верасня Семчанку затрымалі разам з яго жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 130 КК РБ («распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы»). Дадзены артыкул прадугледжвае максімальную санкцыю ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

На пачатку снежня палітвязня перавялі з СІЗА-1 у жодзінскую турму № 8.

Коллеги в тюрьмах. Адреса для писем

Чытайте яшчэ:

Вярхоўны суд на закрытым пасяджэнні адхіліў апеляцыю журналісткі Ірыны Слаўнікавай

Вещание «Дождя» прекратится и в Литве

В трейлере сериала Netflix о Гарри и Меган журналисты нашли дезинформацию

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!