2689

Журналіста «Белсата» Віктара Ярашука пакаралі штрафам у 40 базавых

22.03.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "БАЖ"

Раніцай у сераду ў Пінску быў затрыманы журналіст тэлеканала "Белсат" Віктар Ярашук. Журналіста затрымалі на вуліцы два чалавекі ў цывільным і прапанавалі яму прайсці ў будынак міліцыі нібыта для размовы.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/140cba01-3270-4cdb-a6c8-9a87171da3e2_w1023_r1_s.jpg

Пазней у міліцыі супраць Ярашука быў складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ).

Супрацоўнікі міліцыі даставілі журналіста ў суд Пінскага раёна, які аператыўна заслухаў справу і прызнаў Віктара Ярашука вінаватым ды пакараў штрафам у 40 базавых велічыняў (920 беларускіх рублёў). Журналіст намераны абскардзіць затрыманне і судовае рашэнне.

Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!