НЕ - ВАЙНЕ!
649

Журналіста Андрэя Кузнечыка дагэтуль не вызвалілі. Родныя і адвакат не ведаюць, дзе ён

22.12.2021 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Фрылансер Радыё Свабода Андрэй Кузнечык павінен быў выйсці з ізалятара на Акрэсціна яшчэ 15 снежня. У гэты дзень скончыўся другі ягоны 10-суткавы арышт.

Аднак вось ужо тыдзень ні родным, ні адвакату журналіста не даюць інфармацыі, дзе і ў сувязі з чым утрымліваюць Андрэя. 

Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада, калі ў кватэры журналіста прайшоў ператрус. Пасля нашага калегу два разы запар каралі адміністрацыйнымі арыштамі на 10 сутак.

Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе ад кампетэнтных органаў неадкладна прадаставіць інфармацыю пра тое, дзе і ў сувязі з якой справай утрымліваюць журналіста.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!