401

Журналіста Аляксандра Буракова дапыталі ў СК па крымінальнай справе

19.03.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Журналіста Аляксандра Буракова (старэйшага) 18 сакавіка выклікалі на допыт ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Допыт працягваўся каля чатырох гадзін.

Паводле слоў Аляксандра Буракова, у Следчы камітэт яго выклікалі ў якасці сведкі. Да следчага ён пайшоў разам з адвакатам. Паколькі ў Буракова ўзялі падпіску аб неразгалошванні, ён не мае права распавядаць пра абставіны справы.

Журналіст расказаў толькі адзін цікавы момант з свайго візіту ў Следчы камітэт: у гэты ж дзень у магілёўскае УСК прыязджаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, які дзве гадзіны расказваў следчым пра вынікі VI Усебеларускага народнага сходу.

Таксама ў гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ” Буракоў адзначыў, што ён не лічыць сябе ў нечым вінаватым. Журналіст кажа, што не парушаў беларускага заканадаўства і не збіраецца выязджаць за межы Беларусі.

Нагадаем, што 18 лютага ў кватэры, дзе пражывае Буракоў, супрацоўнікі міліцыі правялі вобшук. Супрацоўнікі ГУБАЗіК прад’явілі ордэр на вобшук паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса, падпісаны намеснікам Генеральнага пракурора РБ. Яны перавярнулі літаральна ўсю кватэру. У журналіста забралі ноўтбук, тэлефон і носьбіты інфармацыі.

Крыху раней, 16 лютага, вобшук адбыўся ў кватэры бацькоў Аляксандра Буракова. У іх таксама забралі камп’ютарную тэхніку і носьбіты інфармацыі.

Верагодна, што допыт Буракова адбываўся ў межах гэтай крымінальнай справы.

Намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага выклікаюць на допыт у Следчы камітэт

У Гродне прайшлі "агляды" кватэр журналістаў Яна Романа і Алеся Дзянісава

После допроса СК вернул БАЖу изъятый сейф с уставными документами и печатью

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!