НЕ - ВАЙНЕ!
545

Журналіста Алеся Любенчука асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі

27.10.2022 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, суддзя Мінскага гарадскога суда Алена Ананіч прызнала журналіста Алеся Любенчука вінаватым па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі – «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім».

Алесю прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў рашуча пратэстуе супраць выраку. БАЖ лічыць прысуд Алесю Любенчуку помстай за шматгадовую прафесійную дзейнасць і патрабуе вызвалення яго і іншых прадстаўнікоў медыя, якія знаходзяцца ў несвабодзе з-за палітычнага пераследу!

У Беларусі за кратамі – 32 журналісты. Больш за 400 журналістаў вымушаныя былі пакінуць сваю краіну. Аднак інфармацыю схаваць сёння немагчыма.

26 траўня 2022 года Алеся Любенчука затрымалі ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна, дзе ён жыў апошнім часам. У 2020 годзе Любенчука некалькі разоў затрымлівалі за выкананне прафесійных абавязкаў, і ён адбываў арышт у ізалятары ў Баранавічах.

Апошнім часам Алесь Любянчук займаўся турызмам і аднаўленнем гістарычна-культурнай спадчыны свайго раёна.

Чытайце яшчэ: 

Чарговы суд, чарговы журналіст… Канвеер не спыняецца

SEO на беларускай мове. Як прафесійным медыям выціснуць прапагандыстаў з топа Google і Яндэкс і зарабіць?

Мінінфарм аб’явіў чэмпіянат сярод журналістаў па… нарыхтоўцы дроў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!