Палітвязня пакаралі жорсткімі ўмовамі ўтрымання за тое, што “не пагаліўся”. Цяпер, па дадзеных “Штодня”, ён знаходзіцца ў звычайнай камеры, адчувае сябе нармальна.
Яўген Меркіс знаходзіцца ў гомельскім СІЗА. Яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4). Паводле дадзенага артыкула, журналісту пагражае ад 2 да 6 год зняволення.
13 верасня ў журналіста прайшоў вобшук, у яго канфіскавалі носьбіты інфармацыі, а самога журналіста затрымалі. Таксама вобшукі прайшлі ў бацькі Яўгена і ў ягонай знаёмай. Праваабаронцы прызналі Яўгена палітвязнем.
Чытайце яшчэ:
Журналісты рэгіянальных медыя: «Для многіх нашых чытачоў важна хаця б ведаць, што незалежныя СМІ яшчэ існуюць»
За няпоўны 2022 год год сілавікі завялі 5000 спраў за “экстрэмізм" і “кіпучая дзейнасць” не спыняецца
Рэальны тэрмін за журналісцкую працу: як судзілі Івана Мураўёва і што канкрэтна яму інкрымінавалі