НЕ - ВАЙНЕ!
360

Журналіст выдання Rzeczpospolita напісаў кнігу пра Святлану Ціханоўскую

13.09.2022

Кніга Руслана Шошына пра Святлану Ціханоўскую «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska» выйдзе ў Польшчы 28 верасня, паведамляе выданне Most.

Журналіст Руслан Шошын расказвае гісторыю жыцця лідаркі дэмакратычных сіл Беларусі: яе дзяцінства, засяроджанне на сям’і. Шошын напісаў партрэт Ціханоўскай і расказаў, чаму менавіта яна рызыкнула ўсім, што было для яе самым каштоўным, і кінула выклік дыктатуры Лукашэнкі.

Кнігу ўжо можна замовіць. Кніга на перадзамове каштуе 37,42 злотых (без зніжкі — 49,90 злотых). Яе будуць дасылаць замоўнікам пасля 23 верасня.

Чытайце яшчэ:

Задачка со звездочкой: свобода слова, права человека или национальная безопасность?

"У Еўропе стаміліся ад непрыгожых амерыканцаў": выказалася ў эфіры БТ выкладчыца БДУ Алеся Кузьмінава

Лёс белапанаўцаў залежыць ад суддзі, які раней “выпісаў” велізарныя тэрміны анархістам

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!