Журналіст (нерухомасць, горад, урбаністыка, людзі, культура)

Ігар Хмара, шукаю працу журналіста ў сферах нерухомасці, горада, урбаністыкі, сацыяльнага жыцця, культуры.

Кар’ерныя дасягненні:

1) Апублікаваў у беларускіх СМІ больш за 400 журналісцкіх матэрыялаў разнастайных жанраў: нататкі, артыкулы, рэпартажы, інтэрв’ю, расследванні, аналітыка, справаздачы, рэцэнзіі, навіны, рэклама, анонсы, падборкі, рэрайты.
2) Працую з інфармацыяй розных тэматык: нерухомасць, архітэктура і будаўніцтва, урбаністыка і горадабудаўніцтва, гарадское жыццё і грамадскі актывізм, дызайн, кіно і тэатр, футбол.
3) Кантактую асабіста з прадстаўнікамі рэлевантных сфер: чыноўнікамі, прафесіяналамі і экспертамі (горадабудаўнікі, архітэктары, будаўнікі, праектыроўшчыкі, урбаністы, дэвелаперы, транспартнікі, эколагі, юрысты, рыэлтары), лідэрамі меркаванняў (грамадскія актывісты, лідэры ініцыятыўных груп і калектыўных тэрытарыяльных органаў самакіравання (КТОС), блогеры, жыхары Мінска і Беларусі).
4) Спрыяў павелічэнню колькасці наведвальнікаў парталаў Realt.by і Blizko.by з Telegram і Viber.
5) Дамогся павелічэння колькасці ўзгадак аб партале Realt.by сярод грамадскіх актывістаў Мінска і Беларусі.
6) Удзельнічаў у распрацоўцы стратэгіі па напаўненні кантэнтам парталу Blizko.by.
7) Удзельнічаў у распрацоўцы змен і дапаўненняў да праекта Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.
8) Удзельнічаў у грамадскім абмеркаванні горадабудаўнічага праекта свайго раёна ў якасці члена камісіі – главы ініцыятыўнай групы фізічных асоб.
9) Супрацоўнічаю з Мінскай урбаністычнай платформай і Мінскім роварным таварыствам.

Вопыт працы:

1) Журналіст парталаў Realt.by, Blizko.by, FreeSMI.by.
2) Інжынер-праектыроўшчык праектных інстытутаў «Белпрампраект» і «МінскГрамадзянПраект».
3) Акцёр, кантэнт-менеджар, PR-менеджар тэатра-студыі «На філфаку».

Прафесійныя навыкі:

1) Валодаю прыроджанай пісьменнасцю.
2) Ведаю мовы (беларуская, руская, англійская)
3) Карыстаюся сацыяльнымі сеткамі і месенджарамі, вяду ўласны блог: ведаю прынцыпы працы сацыяльных медыя і асаблівасці паводзін іх мэтавых аўдыторый.
4) Маю вопыт працы па стварэнні сайта на платформах WordPress і Tilda.
5) Маю вопыт працы ў праграмах Adobe Photoshop, Adobe Premiere Pro, Sound Forge.
6) Маю вопыт працы па напісанні коду HTML.
7) Маю вопыт працы па стварэнні і апрацоўцы фота і відэа з дапамогай мабільных дадаткаў.
8) Знаёмы з пошукавай аптымізацыяй: ведаю прыёмы вэб-аналітыкі, умею ствараць найболей рэлевантны загаловак, умею дакладна скласці пошукавы запыт.
9) Знаёмы з інтэрнэт-маркетынгам: ведаю яго віды, стратэгіі, мадэлі і спецыфіку рынку Беларусі.

Спецыяльныя навыкі:

1) Бегла чытаю чарцяжы і тэхнічную дакументацыю, у тым ліку – горадабудаўнічую.
2) Добра разбіраюся ў зямельным заканадаўстве, у прыватнасці – звязаным з грамадскімі абмеркаваннямі горадабудаўнічых праектаў.
3) Ведаю тэхнікі атрымання інфармацыі ад дзяржаўных органаў і юрыдычных асоб.
4) Свабодна валодаю пакетам праграм Microsoft Office: Word, Excel, PowerPoint, Picture Manager.
5) Упэўнена валодаю спецыялізаваным праграмным забеспячэннем у галіне інжынерыі (AutoCAD, BricsCAD), маю вопыт працы ў праграме AutoCAD Revit.
6) Выдатна арыентуюся на мясцовасці (асабліва ў Мінску) з прывязкай адрасоў да назваў вуліц, станцый метро, важных аб’ектаў; добра ведаю маршруты грамадскага транспарту; умею карыстацца навігатарамі.

Асабістыя якасці:

1) Схільны да даследчай дзейнасці: люблю працаваць з тэкстам і іншымі фарматамі дадзеных.
2) Эрудыяваны: валодаю шырокім кругаглядам, адкрыты да спазнання ўсяго новага.
3) Валодаю развітым сацыяльным інтэлектам: праяўляю эмпатыю, выклікаю ў людзей давер.
4) Матываваны: няспынна вучуся актуальным ведам, каб развівацца асабіста і ў прафесіі.
5) Дыпламатычны: дамаўляюся з суразмоўцам пра выгодны для абодвух вынік супрацоўніцтва.
6) Думаю лагічна, складаю планы дзейнасці, але актыўна карыстаюся і фантазіяй.
7) Схопліваю на ляту, уважлівы да дэталей, правільна растаўляю прыярытэты.
8) Крэатыўны: праяўляю ініцыятыву і шукаю нестандартныя метады рашэння задач.
9) Артыстычны: схільны да імправізацыі, гатовы да нестандартных форм і фарматаў працы.
10) Перфекцыяніст: стараюся дасягнуць аптымальнага выніку ў найкарацейшы тэрмін з мінімальнымі выдаткамі энергіі.
11) Працую ў камандзе: умею арганізоўваць людзей, але ў патрэбнай сітуацыі спакойна дэлегую паўнамоцтвы і сыходжу на другі план.
12) Аддаю перавагу арыгінальным праектам, люблю вандраваць, вяду здаровы лад жыцця.

Поўнае рэзюмэ: https://jobs.tut.by/resume/ad21ec0eff0542fa010039ed1f4f726d7a5548

e-mail: ihar.khmara@gmail.com