395

Журналіст і пісьменнік Андрэй Горват просіць дапамогі: не хапае магчымасцей для рэканструкцыі палаца ў Нароўлі

26.08.2022 Крыніца: БАЖ

Пра гэта аўтар знакамітага "Радзіва "Прудок" распавёў на сваёй старонцы ў фейсбуку

— Напачатку верасня, нарэшце (ну нарэшце!), мы пачнем накрываць дахам правае крыло. Самае складанае было — аднавіць верх сцен. Па-першае, туды не было доступу, і давялося рабіць чардачнае перакрыццё.

Па-другое, узнікалі праблемы і са спецыялістамі, і з будаўнічымі матэрыяламі (калі што, мы выкарыстоўваем вапнавы раствор, як доктар прапісаў).

Па-трэцяе, пашкоджанні аказаліся больш сур’ёзныя, чым бачылася знізу.

Андрэй Горват прызнаўся, што вясной з-за ўсіх праблем на аб'екце цягнула заплакаць ад бездапаможнасці. 

— Але неяк утрымаўся. І нават займеў жалезныя жылы, — гаворыць журналіст і пісьменнік. І дадае: 

—  А яшчэ праект неабходны па рэканструкцыі/рэстаўрацыі ўсяго будынака. Да канца восені мы мусім зацвердзіць яго і прайсці экспертызу.

Вельмі складаныя тры месяцы наперадзе. Даруйце, але мне патрэбна будзе ваша дапамога.

У 2020 годзе Андрэй Горват, гомельскі бізнесмен Пётр Кузняцоў і мазырскі прадпрымальнік Аляксандр Баранаў (Мазыр) набылі на аўкцыёне ва ўласнасць на аўкцыёне руіны былога палаца Горватаў у Нароўлі. За пяць гадоў яны павінны выканаць на аб'екце кансервацыю, рэстаўрацыю і перавесці палац у камерцыйнае выкарыстанне. 

Калі гэтыя ўмовы не будуць выкананы, то ў 2025-м годзе руіны палаца вярнуцца ва ўласнасць дзяржавы. Андрэй Горват абвесціў збор валанцёраў для працы на руінах будынка краўнфандынг, каб рабіць з палаца Горватаў у Нароўлі музейны комплекс з функцыямі. 

Дапамагчы можна на спецыяльны дабрачынны рахунак:

(ЕРИП - Благотворительность - Прочие общественные объединения - Нижняя Припять) ці наўпрост на картку: 4496550188263880 (да 02/24).

Чытайце яшчэ:

“У маёй групе беларусаў больш, чым палякаў”. Мінчанка паступіла на журфак у Познані і расказвае пра навучанне там

У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду. Ён адмовіўся зняць медальён з “Пагоняй”

«Это светлый человек». Уехавшая из Беларуси мать-героиня рассказала, как сидела в СИЗО с главредом TUT.BY Мариной Золотовой

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!