1042

Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў затрыманы па крымінальнай справе

13.01.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Андрэй Аляксандраў затрыманы ў межах крымінальнай справы, якую распачало ўпраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску. Пра гэта распавяла адвакат журналіста. З яе ўзялі  падпіску аб неразгалошванні.

Пазней стала вядома, што Андрэй Аляксандраў праходзіць падазраваным па арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс арыштаваных)

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску пракаментавалі затрыманне Андрэя Аляксандрава. «Указаны грамадзянін затрыманы ў сувязі з устанаўленнем датычнасьці да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што адбыліся на тэрыторыі горада Мінска. Цяпер яго статус — падазраваны», — паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Кацярына Гарлінская.

Андрэй Аляксандраў перастаў выходзіць на сувязь 12 студзеня, "знайшоўся" — 13-га ў Кастрычніцкім РУУС Мінска.

Разам з Аляксандравым была затрыманая яго дзяўчына. Яна знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Ірына таксама з'яўляецца падазраванай па крымінальнай справе, але следчыя не канкрэтызавалі, па якой.

***

Андрэй Аляксандраў нарадзіўся ў 1978 у Ніжнім Тагіле. Дзяцінства правёў у Паставах, там скончыў школу. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Атрымаў ступень магістра медыяменеджмента ў Вестмінстэрскім універсітэце ў Лондане.

Журналісцкую кар'еру пачынаў у Наваполацку.

У 2009-2012 гадах — намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў. Быў супрацоўнікам міжнародных арганізацый Index on Censorship і Article 19.

У 2015-2018 гадах — намеснік дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

Заснавальнік інтэрнэт-праекта "Беларусский журнал".

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!