1291

Журналіст БелаПАН адмовіўся даваць паказанні па графіці "Мінск-Масква"

19.12.2016 Крыніца: Маша Калеснікава, Еўрарадыё

Журналіст БелаПАН Алесь Ярашэвіч адмовіўся ад дачы паказанняў у Следчым Камітэце, куды яго запрасілі ў межах праверкі па з'яўленні ў графіці "Мінск-Масква" калючага дроту. Журналіст браў інтэрв'ю у невядомага мастака, які "падправіў" працу расійскага графіціста Артура Кашака. Візіт Яшарэвіча ў ведамства заняў не больш за дзесяць хвілін.

"Паколькі крымінальнай справы ніякай не заведзена, паводле заканадаўства, я маю права не даваць ніякіх тлумачэнняў, што я і зрабіў", — кажа Алесь Ярашэвіч

Апроч Алеся, на размову са следчымі выкліканыя яшчэ дзве асобы.

Нагадаем, графіці "Мінск-Масква" з'явілася на будынку на мінскай вуліцы Магілёўскай, 32 у чэрвені 2016-га года па ініцыятыве ўладаў Масквы. Беларусы ўспрынялі яго крытычна. 

"Выправіць" памылкі калегі ўзяўся невядомы мастак, які дамаляваў у кветкі калючы дрот і такім чынам "надаў малюнку хоць нейкі сэнс".

В следственный комитет вызывают журналиста БелаПАН Александра Ярошевича

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!