275

Журналіст Андрэй Аляксандраў застанецца за кратамі да 12 траўня

16.03.2021 Крыніца: euroradio.pl

Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў застанецца за кратамі да 12 траўня. Тэрмін яго ўтрымання пад вартай працягнуты на два месяцы. Па словах адваката Антона Гашынскага, Аляксандраў трымаецца добра, следчыя дзеянні з яго ўдзелам цяпер не праводзяцца. Ён шмат чытае, займаецца спортам, ходзіць на прагулкі.

Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну затрымалі ў студзені сёлета. Сілавікі іх падазраюць "у фінансаванні пратэстнай дзейнасці" (аплачвалі штрафы пратэстоўцаў). Журналіста абвінавачваюць у "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і фінансаванні такой дзейнасці". Праваабаронцы прызналі яго і Злобіну палітвязнямі.

Ірыне Злобінай найхутчэй таксама працягнулі тэрмін утрымання пад вартай, паколькі 12 сакавіка яна не выйшла на волю.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!