НЕ - ВАЙНЕ!
1604

Журналіст Аляксандр Івулін не выйшаў на волю. Ён стаў падазраваным па крымінальнай справе

03.07.2021 Крыніца: nn.by

Яго перавядуць у СІЗА, паведамляе Tribuna.com

Аляксандра Івуліна падазраюць па арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яму можа пагражаць да трох гадоў турмы.

Аляксандра затрымалі 3 чэрвеня нібыта за сцяг на акне кватэры. Яму далі 30 сутак арышту, ён павінен быў выйсці на свабоду ў суботу, 3 ліпеня. Затрыманага разам з ім Яраслава Пісарэнку асудзілі тады на 15 сутак.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!