239

Журналіст Аляксандр Івулін на волі!

23.02.2023 Крыніца: БАЖ

Як паведамляе Tribuna.com, журналіст «Трыбуны» Аляксандр Івулін на волi з 17 лютага. Ён ужо пакінуў Беларусь. 

На сваёй інстаграм-старонцы Аляксандр Івулін размясціў фотаздымак з аэрапорту і напісаў: “Людзі не растаюцца назаўсёды.

Усе гэтыя 624 дні, пакуль мы не бачыліся вам было нашмат складаней, чым мне. Вас палохала невядомасць. Вы не ведалі, як я і што са мной. Не ведалі, як мне дапамагчы. Пры гэтым рабілі ўсё магчымае, каб па тым бок плота мне жылося крыху прасцей. Рабілі так шмат, што я пакуль не магу ўсвядоміць увесь маштаб.

Соры, пішу гэты тэкст і натуральна трасуцца рукі, а да вачэй падыходзіць кандэнсат. Гэта ўсё праз вас, неверагодныя беларусы!

Нізкі паклон усім і кожнаму за салідарнасць і падтрымку. Гэта вельмі каштоўна. Гэта не забываецца.

Да сустрэчы на ​​@chestnokby. Хутка там будуць эмоцыі і падрабязнасці".

Аляксандра Івуліна затрымалі 3-га чэрвеня 2021 года. 19 студзеня 2022 года суддзя Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла прызначыў Аляксандру Івуліну два гады калоніі за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

На гэты час 32 прадстаўнікі медыя застаюцца за кратамі.

Чытайце яшчэ: 

БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!

Цуда не адбылося: спачатку спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў значна скараціўся, а пасля нават вырас

“Беларуская мова жывая!” Запыталіся ў штучнага інтэлекту, якая яе сучасная роля і што будзе далей

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!