НЕ - ВАЙНЕ!
234

Журналіст Алесь Любянчук затрыманы па крымінальнай справе, ён у мінскім ІЧУ

26.05.2022 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Раніцай 26 траўня сілавікамі быў затрыманы журналіст Аляксандр Любянчук. Гэта адбылося ў вёсцы Крывічы (Іўеўскі раён).

У доме Алеся прайшоў ператрус. Сам журналіст быў дастаўлены ў Мінск у Следчы камітэт і затрыманы ў межах крымінальнай справы. У чым вінавацяць журналіста, пакуль невядома.

Ужо больш за год Алесь не працуе ў медыя, займаецца краязнаўствам.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!