2346

Журналісцкія ляпы: «Вестник КГБ» шукае маладых таленавітых журналістаў з крытычным мысленнем...

16.05.2012

На сайт baj.by у раздзел "Вакансіі і рэзюмэ" раніцай 16 мая прыйшла абвестка наступнага зместу: 

"Назва СМІ ці ўстановы: Вестник КГБ. Вакансія: Издание ищет молодых талантливых журналистов с критическим мышлением. А также рассмотрим варианты сотрудничества с опытными журналистами, фрилансерами. Интересная работа в центре, полный соцпакет, звание. Телефон дежурного: 172
Телефон доверия: 8-017-2199299

Днём раней вялікі рэзананс у журналісцкім асяродку выклікаў фрагмент інтэрв’ю “Народнай волі” Дзмітрыя Бандарэнкі - сябра БАЖ і каардынатара грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", які заявіў, што “прыкладна 80 адсоткаў незалежных журналістаў завербаваныя КДБ”.

Хто «ляпнуў»: Нявядомы дасціпны наведнік сайта baj.by

Калі: 2012

 

 

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!