396

Журналісцкія аб'яднанні Украіны заклікаюць Беларусь спыніць “справу БелТА”

23.11.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Буйныя грамадскія аб'яднанні журналістаў Украіны — ГА "Интерньюз-Украіна", ГА "Дэтэктар медыя", ГА "Інстытут масавай інфармацыі", ГА "Інстытут развіцця рэгіянальнай прэсы" — выступілі ў падтрымку беларускіх калег, якіх абвінавачваюць па "справе БелТА".

У звароце гаворыцца, што прадстаўнікі медыйнай супольнасці Украіны пільна сочаць за развіццём падзей у звязку са "справай БелТА". Яны вітаюць вызваленне ад крымінальнай адказнасці карэспандэнта "Нямецкай хвалі" Паўлюка Быкоўскага і рэдактара партала Realt.by Уладзіслава Кулецкага.

Аднак той факт, што іншым фігурантам справы па-ранейшаму пагражае крымінальная адказнасць, выклікае негатыўныя ацэнкі.

"На нашу думку, шматгадовая праца партала Tut.by з'яўляецца добрым прыкладам прафесійнай журналістыкі ў Беларусі. Працу рэдакцыі годна ацэньваюць мільёны чытачоў у Беларусі і за яе межамі. Мы выказваем падтрымку Марыне Золатавай і салідарныя з усімі беларускімі журналістамі і арганізацыямі, якія падтрымліваюць рэдакцыю Tut.by ў гэтыя дні.

Мы заклікаем беларускія ўлады зняць абвінавачаньні з Марыны Золатавай і іншых журналістаў, бо перакананыя, што гэты прэцэдэнт ставіць пад пагрозу свабоднае развіццё журналістыкі ў Беларусі", — гаворыцца ў звароце, апублікаваным на сайце detector.media.

Аўтары зварота заклікаюць беларускія ўлады адмовіцца ад практыкі ціску на беларускія СМІ і даць медыя спакойна працаваць.

Светлана Алексиевич выступила в поддержку журналистов по «делу БелТА» ВИДЕО

Главному редактору портала TUT.BY Марине Золотовой предъявили обвинение по "делу БЕЛТА"

Як людзі па ўсёй краіне стаялі за журналістаў

"Репортеры без границ" призывают международных партнеров официального Минска отреагировать на волну преследований журналистов в Беларуси

Кампанія ў абарону журналістаў! Далучайся!