730

Жонка арыштаванага «рэгнумаўца» патрабуе абвяржэння ад «Советской Белоруссіі»

10.04.2017 Крыніца: "Наша Ніва"

Любоў Паўлавец, жонка арыштаванага аўтара расійскага шавіністычнага рэсурсу EADaily Юрыя Паўлаўца, напісала прэтэнзію на імя галоўнага рэдактара выдання «Советская Белоруссія» Паўла Якубовіча з патрабаваннем абвергнуць «ілжывыя і ганячыя гонар і годнасць яе мужа выдумкі аднаго з аўтараў выдання, які паставіў Юрыя Паўлаўца ў адзін шэраг з асуджаным Нюрнбергскім трыбуналам Ёзэфам Гебельсам».

У выпадку, калі рэдакцыя не апублікуе абвяржэнне і не прынясе выбачэнняў Юрыю Паўлаўцу, жанчына мае намер дамагацца гэтага ў прадугледжаным беларускім заканадаўствам судовым парадку, паведамляе вышэйназваны рэсурс.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!