Прычынай сталі нечалавечыя ўмовы ўтрымання зняволеных на Акрэсціна.
Жанчын пазбавілі магчымасці атрымліваць перадачы, быццам бы з-за пагрозы каронавіруса. А днямі ў іх канфіскавалі зубныя шчоткі і лекі, якія перайшлі "ў спадчыну" ад тых, хто ўжо вызваліўся.
Медыя паведамляюць, прычынай гэтага пакарання стала тое, што "яны не тым тонам папрасілі ў адміністрацыі туалетную паперу". Пра гэта распавяла адна з былых сукамерніц Ірыны Слаўнікавай.
Журналістку Ірыну Слаўнікаву затрымалі разам з мужам пасля вяртання з адпачынку непасрэдна ў мінскім аэрапорце. Абаіх арыштавалі на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».