2495

Жанна Літвіна паўдзельнічала ў канферэнцыі сеткі лаўрэатаў Сахараўскай прэміі

26.05.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", фота © European Union 2016

Тэмай канферэнцыі была абарона правоў чалавека ў лічбавую эпоху.

Хуткае развіццё лічбавых тэхналогій нараджае новыя выклікі свабодзе выказвання і праваабаронцам. Ва ўмовах пастаяннага росту колькасці сацыяльных сетак, дзе людзі дзеляцца думкамі і чытаюць допісы адзін аднаго, ці ёсць межы для свабоды слова анлайн?

Як захаваць прыватнасць, пакідаючы ўладам інструменты для гарантыі бяспекі людзей? Каму належыць роля рэгулятара – урадам, хостынг-кампаніям анлайн-платформ або людзям, якія гэтымі платформамі карыстаюцца? Якімі павінныя быць абмежаванні для свабоды выказвання ў Сеціве? Усе гэтыя пытанні закраналіся ў часе дыскусіі на некалькіх секцыях. Сярод іх былі секцыі “Абарона правоў чалавека ў лічбавую эпоху” і “Міжканфесійная нянавісць або рэлігійная разнастайнасць”.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!