НЕ - ВАЙНЕ!
910

Жанчыны — таксістка і ратавальніца, мужчына-даяр. У Маладзечне пройдзе размова пра гендарныя стэрэатыпы

25.10.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сустрэча адбудзецца ў суботу, 26 кастрычніка, у цэнтры "Адкрытая прастора". Пачатак а 14:20.

Абмяркуем, якія існуюць перадузятыя меркаванні пра пол, абавязкі і прафесіі. Як жывецца людзям з нетыповай для іх гендару прафесіяй. Запрашаем усіх жадаючых. На сустрэчы прадугледжаная кава і частаванне.

Арганізатар мерапрыемства — Маладзечанская філія ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!