805

Жанчыны супраць п’яных мужчынаў — новы фотапраект Яна Хведчына

04.10.2016 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Гродзенскі фатограф Ян Хведчын падрыхтаваў праект “Жаночае НЕ алкагалізму”. Да дня цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам, што адзначаецца 3 кастрычніка, фатограф зрабіў шэсць здымкаў, на якіх паказаны свет вачыма п'янага мужчыны.

Фота ілюструюць найбольш частыя сітуацыі, што здараюцца ва ўзаемаадносінах мужчын і жанчын. Пад здымкамі прыведзеныя рэальныя рэплікі, узятыя з сацыяльных сетак.

Да пачатку акцыі фотамайстар на жаночых форумах і ў сацыяльных сетках правёў ананімнае апытанне 112 дзяўчат на тэму таго, як яны ўспрымаюць п'яных мужчын.

“Каб узмацніць уздзеянне на гледача, я спецыяльна апрацаваў фатаздымкі з дапамогай “п'янага эфекту”, быццам бы чалавек глядзіць вачыма п'янага мужчыны, — кажа Ян Хведчын. — Кожная фраза — гэта рэальная думка жанчыны пра мужчыну, якія мае зносіны ў стане алкагольнага ап’янення.”

Мэта гэтай акцыі — паказаць, што мужчыны, якія выпіваюць і думаюць наконт сваёй брутальнасці і прывабнасці для жанчын, насамрэч не заўсёды маюць рацыю.

Сваёй работай Ян Хведчын заклікае мужчынаў дэманстраваць харызму і лепшыя якасці без ужывання спіртнога.

Паводле афіцыйнай стацыстыкі, толькі ў 2015 годзе ў Беларусі ад алкаголю памерла больш за 1,3 тысячы чалавек. Апроч таго, алкаголь — прычына разводаў у 75 % выпадкаў.

 

Анлайн-канферэнцыя з Глебам Лабадзенкам. Дасылайце пытанні!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!