1308

З’езд ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" пройдзе 20 красавіка 2018 года

16.12.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

На дзясятым з’ездзе арганізацыі зацвердзяць стратэгію развіцця, абяруць кіраўніцтва, Камісію па этыцы і іншыя структурныя органы аб’яднання. Такое рашэнне ў суботу прыняла Рада арганізацыі.

Выбары дэлегатаў пройдуць у рэгіянальных філіях, а таксама на сходах сябраў ГА “БАЖ” па месцы жыхарства і працы з 1 студзеня па 31 сакавіка 2018 года.

Падчас з’езду будуць абмеркаваныя актуальныя пытанні развіцця беларускага медыясектару, прыняты шэраг дакументаў.

Папярэдні з’езд ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прайшоў у Мінску 24 красавіка 2015 года.