1148

З’езд ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пройдзе 16 красавіка. Ідзе ВЫЛУЧЭННЕ ДЭЛЕГАТАЎ

11.01.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёлета ў красавіку сябры грамадскага аб’яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" маюць сабрацца на чарговы з’езд, падвесці вынікі працы за прайшоўшыя тры гады, абраць кіраўніцтва і абмеркаваць стратэгію працы на бліжэйшы час.

Неабходнасць правядзення з’езду закладзена ў Статуце арганізацыі. Раз на тры гады Рада дае справаздачу з’езду аб зробленай працы.

Дэлегатам з’езду можа быць абраны  любы сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

У рэгіянальных філіях з 1 студзеня па 31 сакавіка праходзяць сходы па вылучэнню дэлегатаў.

Таксама ўсе БАЖаўцы могуць правесці адпаведны сход у сваёй рэдакцыі або па месцы жыхарства.

Адзін чалавек мае права ўдзельнічаць у вылучэнні дэлегатаў толькі на адным сходзе. Правядзенне сходаў афармляецца пратаколам па ўзоры з рэгістрацыйным аркушам (унізе старонкі), пратаколы дасылаюцца ў папяровым выглядзе ў офіс ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” па адрасе: просім заказным лістом на 220004 г. Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 да 1 красавіка 2021 года.

Прадстаўніцтва дэлегатаў на з’езд вызначанае Радай па наступнай квоце:
- ад 5 – 10 сябраў ГА “БАЖ” — 1 дэлегат;
- ад 11 – 20 сябраў ГА “БАЖ” — 2 дэлегаты;
- ад 21 – 30 сябраў ГА “БАЖ” — 3 дэлегаты;
- і гэтак далей па аналогіі.

Таксама статус дэлегатаў з’езду ўжо маюць сябры Праўлення, кіраўнікі Кантрольна-рэвізійнай камісіі і Камісіі па этыцы, кіраўнікі зарэгістраваных філій ГА “БАЖ”.

Узор пратакола сходу (.DOC)

Узор спісу ўдзельнікаў (.DOC)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!