1229

Здымкі гродзенскага фатографа Іллі Гелея апублікаваў National Geographic

02.03.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Працы гродзенскага фатографа Іллі Гелея з’явілася на National Geographic Расія. Апублікаваныя фота Гелея, дзе ён паказвае Гродна і ваколіцы, знакамітыя будынкі і мясціны.

Здымак Гелея звязаны з Музеем побыту Януша Паруліса. Таксама распавядаецца пра гісторыю музея, у якім цяпер  адбываецца выстава старажытнай фотатэхнікі.

Ілля Гелей упэўнены, што падзяліцца здымкамі на старонках National Geographic можа любы фатограф.

“Для гэтага трэба вытрымаць некаторыя крытэры, — кажа Ілля Гелей. — Зарэгістравацца на сайце, даслаць сваё партфоліо. Здымкі выбіраюць адміністратары старонкі, але галоўнае — фота мусяць адпавядаць тэматыцы National Geographic".

Здымкі Іллі Гелея друкаваліся на старонках grodno.in, «Твайго Стыля», «Вячэрняга Гродна», 34маg, «Комсомольской Правды в Белоруссии».

Ілля Гелей: усе людзі розныя і мне падабаецца іх здымаць

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!