ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” смуткуе ў звязку з трагічнай гібеллю Паўла Шарамета.
Сёння раніцай аўтамабіль, у якім ехаў вядомы беларускі журналіст, быў падарваны ў Кіеве.
Імя Паўла Шарамета стала вядомым у 1990-х, калі ён працаваў спачатку на беларускім тэлебачанні, а потым у выданнях “Белорусская деловая газета” і “Имя”.
Апошнія 5 гадоў Павел жыў і працаваў у Кіеве. Пры гэтым сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” працягваў кіраваць вядомым інтэрнэт-рэсурсам “Беларускі партызан”, які сам і заснаваў.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Паўла і спадзяецца, што тыя, хто пазбавіў нашага калегу жыцця, будуць пакараныя.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”