266

ЗАЯВА дэпутата Еўрапарламента Пятраса Астрэвічуса аб замарожванні супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі ў рамках палітычнага механізма "ЕС Усходняе партнёрства"

11.09.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Брусэль, 10 верасня 2020 г.

Я быў шакаваны і рашуча асуджаю паводзіны беларускіх уладаў у дачыненні да беларускіх грамадзян, што мірна пратэстуюць супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў і заклікаюць да правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

Пакуль беларускія ўлады не спыняць свае варварскія паводзіны, не адновяць асноўныя свабоды і правы чалавека і не ўступяць у дыялог з беларускімі грамадзянамі па арганізацыі мірнай перадачы ўлады, ЕС павінен спыніць любое ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі ў рамках праграм і ініцыятыў у рамках механізма Усходняга партнёрства. Уся падтрымка ЕС для Беларусі, у тым ліку дадатковыя сродкі ў суме 53 млн еўра, павінна быць скіравана непасрэдна для і на карысць беларускаму народу праз суб'екты і арганізацыі грамадзянскай супольнасці.

Трэба неадкладна распрацаваць спецыяльны механізм, які дазваляе такое размеркаванне фондаў ЕС, улічваючы найлепшыя практыкі устаноў па супрацоўніцтве дзяржаў-членаў ЕС, Еўрапейскага фонду ў падтрымку дэмакратыі, Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства і іншых міжнародных арганізацый, якія працуюць з Беларуссю.

Многія беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці пазбаўленыя афіцыйнай рэгістрацыі ў Беларусі і зарэгістраваныя ў дзяржавах-членах ЕС. Гэтыя арганізацыі не павінны быць пазбаўленыя магчымасці прэтэндаваць на падтрымку ЕС. Больш за тое, ім патрэбна дадатковая дапамога з вырашэннем юрыдычных і іншых пытанняў па дзейнасці ў краіне іх рэгістрацыі. Акрамя таго, трэба вызваліць іх прадстаўнікоў ад выканання строгіх правілаў па перамяшчэнні, звязаных з Covid-19, і дазволіць ім ўязджаць у краіны, дзе зарэгістравана іх арганізацыя.

Пры прыняцці рашэння аб размеркаванні і накіраванні фінансавай падтрымкі з боку ЕС трэба ўлічваць становішча беларускіх суб'ектаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці". 

ЗАЯВА

Petras Auštrevičius, MEP from Lithuania at European Parliament

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!