374

Завяршылася праверка па факце смерці Мікалая Клімовіча

02.06.2023 Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Сваякам памерлага ў зняволенні палітвязня Мікалая Клімовіча паведамілі, што адбылася праверка па факце яго смерці 6 траўня ў віцебскай калоніі №3. Пра гэта паведамляе радыё «Рацыя».

“Як і чакалася, ўся фармальная працэдура выканана”, – так каментуе сітуацыю адмыслоўца:

-Праверка праводзіцца заўсёды па любым факце смерці, незалежна ад прычын смерці. Але як правіла, яна праводзіцца вельмі фармальна. Вусна было сказана пра тое, што вінаватых асобаў не выяўлена, і прычына – ягоны стан здароўя. Калі сыходзіць з медыцынскай дакументацыі, то гэта прамы вынік яго агульнага стану здароўя.

Грамадскі актывіст, блогер з Пінску Мікалай Клімовіч у лютым быў пакараны годам зняволення за ўпадабанне ў сацыяльнай сетцы карыкатуры на кіраўніка краіны. Пінчук у ходзе следства і ў судовым працэсе дакументальна пацвердзіў, што мае сур’ёзныя праблемы з сэрцам, другую групу інваліднасці і перанесены інфаркт. Даводзіў, што без належнага нагляду медыкаў не перанясе і некалькі месяцаў у турме.

Чытайце яшчэ:

«Атрымаліся не толькі нататкі пра турэмнае жыццё». Алег Груздзіловіч — пра сваю кнігу

Журналістку і пісьменніцу Яну Цэглу асудзілі на два гады «хатняй хіміі»

Кар’ерны прапагандыст не здолеў аспрэчыць персанальныя санкцыі, а ў дадатак яшчэ заплаціць судовыя выдаткі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!