3371

Завяршаецца перапіс сябраў БАЖ — паспей ускочыць у апошні вагон!

17.12.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Мэта перапісу — аднавіць кантакты, даведацца пра зацікаўленасці сябраў БАЖ, мець інфармацыю для рассылкі асабістых запрашэнняў да ўдзелу ў актуальных мерапрыемствах.

Часам мы атрымліваем запрашэнні на адукацыйныя праграмы, міжнародныя канферэнцыі, воркшопы, дзе прапісаныя канкрэтныя патрабаванні. Разгорнутая інфармацыя дазволіць адрасна прапаноўваць такія магчымасці.

Якія дадзеныя збіраюцца і хто будзе мець доступ да іх?

З персанальных дадзеных мы збіраем толькі тое, што Вы ўжо паведамлялі пры ўступленні ў арганізацыю. Магчыма, у Вашым жыцці нешта змянілася, нешта дадалося. Мы хочам ведаць пра Вашы зацікаўленасці і інтарэсы. Дадзеныя збіраюцца і захоўваюцца Праўленнем арганізацыі і будуць даступныя толькі супрацоўнікам, якія займаюцца ўлікам.

Ці могуць удзельнічаць не сябры БАЖ?

Лёгка! Мы з задавальненнем падпішам Вас на нашу рассылку!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!