1036

Завод падаў у суд на “Рэгіянальную газету”. Патрабуе абвяржэння інфармацыі пра мыла на вяровачцы

13.01.2020 Крыніца: "Рэгіянальная газета"

Вы памятаеце мыла на вяровачцы? “Каб не скралі. У прыбіральні на маладзечанскім заводзе мыла прывязалі на вяроўку”. Пад такім загалоўкам 10 кастрычніка мінулага года на сайце “Рэгіянальнай газеты” была змешчаная фатаграфія, якую даслаў у рэдакцыю чытач выдання.

Праз некалькі гадзін дырэктар прадпрыемства Алег Тапалаў пракаментаваў гэты фотаздымак словамі: “Гэта правакацыя”.

Цяпер завод праз суд патрабуе ў “Рэгіянальнай газеты” публічнага прабачэння і абвяржэння інфармацыі пра мыла на вяровачцы. На думку кіраўніцтва прадпрыемства, звесткі, якія былі апублікаваныя, не адпавядаюць рэчаіснасці і могуць адмоўна адбіцца на фінансавых выніках прадпрыемства. Позва пададзеная ў Мінскі абласны эканамічны суд. 

“Рэгіянальная газета” не прызнае прэтэнзіі істца паколькі матэрыял не ўтрымлівае не адпаведных рэчаіснасці звестак, у публікацыі няма звестак, якія б знеслаўлялі істца.

Пасяджэнне адбудзецца 16 студзеня ў 15.00 па адрасе Мінск, вул. Жылуновіча, 15, кабінет № 713, суддзя Ірына Мікалаеўна Шпак.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!