265

Заўсёднік прэс-канферэнцый Герман Напольскі ажаніўся на возеры Байкал

27.02.2023 Крыніца: Наша Ніва

Наша Ніва: "Беларускі журналіст Герман Напольскі ажаніўся. Цырымонія праходзіла на лёдзе расійскага возера Байкал, піша «КП» са спасылкай на іркуцкае тэлебачанне".

Герман Напольскі з Мінска і Надзея Савельева з Іркуцка пазнаёміліся ў Віцебску. Верагодна, на «Славянскім базары», дзе пастаянна працуе журналіст.

Заключыць шлюб на лёдзе Байкала наважыліся адразу 32 пары. Гэта быў першы досвед масавай рэгістрацыі ў гэтых краях. Дату выбралі люстраную — 23.02.2023. Усе пары замест туфляў абулі унты.

БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае.  Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!

Напольскі падзяліўся ўражаннямі ад цырымоніі:

«У маіх краях, дзе я жыву, ніхто такога не рабіў. Хочацца здзівіць землякоў».

Надзея Савельева расказала пра заручальныя пярсцёнкі:

«У мяне гэта шкло. Яно сімвалізуе, з аднаго боку, кропелькі вады і галамянку. Паглядзіце, ёсць спалучэнне рыбкі. А Герману мы прапанавалі зрабіць пярсцёнак з нефрыту».

Вяселле згулялі ў дзень нараджэння Германа Напольскага.

Герман — вядомы персанаж у журналісцкіх колах. На прэс-канферэнцыях (ён хадзіў практычна на ўсе, незалежна ад тэмы) ён часта прадстаўляў нікому не вядомыя еўразійскія выданні і задаваў абсурдныя пытанні.

Чытайце яшчэ:

"Я бачыў кнігу не як нейкую сухую біяграфію, а гісторыяй чалавека". Гутарка з аўтарам першага выдання пра Ціханоўскую

“Я уехала, чтобы приносить пользу Беларуси”. Ради чего Александра Богуславская прервала журналистскую карьеру

«Каб не было Пачобута, пра беларускіх палітвязняў мы б не чулі» — журналіст Руслан Шошын пра беларускае пытанне ў польскіх медыя

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!