710

Затрыманыя журналісты “Белсата” ў Брэсце і Віцебску (АБНОЎЛЕНА)

12.03.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Затрыманыя журналісты "Белсата" ў Віцебску і блогер, які супрацоўнічае з тэлеканалам, у Брэсце.

У Віцебску 12 сакавіка былі затрыманыя журналісты Сяргей Русецкі і Ўладзімір Лунёў. Машыну журналістаў спынілі супрацоўнікі ДАІ быццам бы для праверкі дакументаў. Цяпер журналісты знаходзяцца ў Віцебскім РУУС. Машыну правяраюць на факт угону.

АБНОЎЛЕНА: Журналістаў адпусцілі, перад імі нават выбачыўся эксперт, які быццам бы правяраў ці знаходзіцца машына ва ўгоне.

У Брэсце затрымалі мясцовага блогера Сяргея Пятрухіна, які часам каментуе падзеі ў вобласці ў эфіры «Гарачага каментара». Сувязі з ім цяпер няма.

Сёння адразу ў трох гарадах Беларусі праходзяць акцыі пратэсту "недармаедаў" — у Бабруйску, Оршы і ў Рагачове.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!