847

Затрыманым супрацоўнікам «Нашай Нівы» прад’явілі абвінавачванне

28.07.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння скончылася 10 сутак ад моманту паўторнага затрымання супрацоўнікаў НН па крымінальнай справе, калі следства павінна было прад’явіць абвінавачванне. Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко не вызвалілі, яны застаюцца ў СІЗА на Валадарскага. Вынікае, што ім прад’явілі абвінавачванне па ч.2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання групай асобаў).

 

Сэнс прэтэнзіяў у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасобаў. Следчыя налічылі, што за чатыры прадпрыемству «Мінэнэрга» быў нанесены ўрон — 3,5 тысячы рублёў.

Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася.

Супрацоўнікі "Нашай Нівы" прызнаныя палітвязнямі. Ягор Марціновіч пры затрыманні збіты, у СК яму вылікалі хуткую дапамогу. Андрэй Скурко хворы на дыябет, у СІЗА ён адразу патрапіў у медчастку — выявіліся праблемы з лёгкімі.

Напісаць лісты журналістам можна на адрас 220030, г. Мінск, вул. Валадарска, 2. СІЗА-1

Спіс адрасоў зняволеных журналістаў ТУТ.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!